Уладзімір Васільевіч Гусеў
Уладзімір Васільевіч Гусеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 верасня 1923 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 18 кастрычніка 1943 (20 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Пяхота |
Гады службы | 1939—1943 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Уладзімір Васільевіч Гусеў (1923—1943) — лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Уладзімір Гусеў нарадзіўся 22 верасня 1923 года ў станіцы Астроўская (цяпер — Данілаўскі раён Валгаградскай вобласці) у сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арміі жыў і працаваў у г Хадыжэнске Краснадарскага краю.
У 1939 годзе Гусеў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію.
Са жніўня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1942 годзе ён скончыў Вінніцкае ваеннае пяхотнае вучылішча. Да кастрычніка 1943 года лейтэнант Уладзімір Гусеў камандаваў ротай 188-га стралковага палка 106-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].
15 кастрычніка 1943 года рота Гусева, нягледзячы на варожы агонь, паспяхова пераправілася праз Дняпро ў раёне пасёлка Лоеў Гомельскай вобласці Беларускай ССР і, выбіўшы ворага з занятых рубяжоў, знішчыла некалькі яго агнявых кропак. Замацаваўшыся на захопленым плацдарме, рота адбіла тры нямецкія контратакі. 18 кастрычніка 1943 года ў ходзе адбівання чарговай нямецкай контратакі Гусеў атрымаў смяротнае раненне і памёр. Пахаваны ў вёсцы Казярогі Лоеўскага раёна[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года лейтэнант Уладзімір Гусеў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Аляксандра Неўскага, Чырвонай Зоркі[1].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Імя Героя высечана залатымі літарамі ў зале Славы Цэнтральнага музея Вялікай Айчыннай вайны ў Парку Перамогі горада Масквы
- На магіле ўстаноўлены надмагільны помнік
- У гонар Гусева ў Краснадары названы вуліца і школа № 6, у горадзе Хадыженск — школа №15, усталяваны абеліск.
- У Апшэронске на Алеі Славы усталяваны Памятны знак.
Зноскі
- ↑ а б в Гусев Владимир Васильевич (руск.). AZ Library. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2013. Праверана 2013-1-13.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Бондаренко А. С., Бородин А. М. (руководитель группы), Логинов И. М., Мерилова Л. Н., Науменко Т. Н., Новиков Л. Н., Смирнов П. Н. Владимир Васильевич Гусев // Герои-Волгоградцы / Литературная обработка В. И. Ефимова, В. И. Псурцева, В. Р. Слобожанина, В. С. Смагоринского; вступление А. С. Чуянов.—Волгоград: Нижне-Волжское книжное издательство, 1967. — С. 122. — 471 с. 25 000 экз.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Уладзімір Васільевіч Гусеў на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 22 верасня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ва Усць-Мядзведзіцкай акрузе
- Памерлі 18 кастрычніка
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Лоеўскім раёне
- Пахаваныя ў Лоеўскім раёне
- Асобы
- Военачальнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі бітвы за Дняпро